У Беластоку супольна асвяцілі ежу праваслаўныя і каталікі



Cупольна памаліліся і асвяцілі велікодныя кошыкі. У Беластоку праваслаўныя і каталікі сустрэліся, каб асвяціць ежу на велікодны стол. На Рынку Касцюшкі сабралася каля 500 чалавек. Ва ўрачыстасці ўдзельнічалі прэзідэнт горада Беластока ды каталіцкі мітрапаліт Эдуард Азароўскі і Беластоцкі і Гданьскі мітрапаліт Якаў.

Асвяшчэнне кошыкоў гэта не апошні момант у супольным святкаванні Вялікадня.

Заўзятары футбольнага клуба „Ягелонія” Беласток у экуменічнай малітве асвяцілі велікодную ежу на гарадскім стадыёне.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара