У Беластоку ўшануюць памяць Людвіка Заменгофа



Перад помнікам Людвіка Заменгофа ў Беластоку ўсклалі кветкі. Пачаліся мерапрыемствы прымеркаваныя да 100-й гадавіны з дня смерці стваральніка мовы эсперанта.

На працягу пяці дзён у горадзе адбудуцца сустрэчы, канцэрт ды выстава прысвечаныя славутаму беластачаніну, кажа cтаршыня Таварыства эсперантыстаў у Беластоку Пшэмыслаў Вежбоўскі:

– 14-га красавіка гадавіна смерці Людвіка Заменгофа, які з’яўляецца стваральнікам міжнароднай мовы эсперанта, таму мы сустракаемся каля помніка. ЮНЭСКА абвясціла 2017 годам Людвіка Заменгофа, бо ён памёр сто гадоў таму.

У Цэнтры Людвіка Заменгофа адкрылася выстава паштовак і марак звязаных з мовай эсперанта. Мерапрыемствы завершацца 17-га красавіка сустрэчай перад ратушай.

 

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара