У Беластоку ўзнагародзілі лаўрэатаў прадметных конкурсаў



Былі дыпломы, віншаванні ды ўзнагароды. Вучні, настаўнікі і дырэктары школ сустрэліся ў Беластоку для падсумавання вынікаў ваяводскіх прадметных конкурсаў у пачатковых школах. Сярод іх былі 30 лаўрэатаў прадметнага конкурсу па беларускай мове.

DSC00912

Як падкрэслівае старшыня ваяводскай камісіі конкурсу па беларускай мове Яраслаў Падолец, ровень ведаў удзельнікаў конкурсу падвышаецца з году ў год:

– Што раз больш дзяцей становяцца лаўрэатамі. Асабліва цешыць, што дзеці пачынаюць гэтую прыгоду з прадметных конкурсаў у пачатковых школах, дзе гэты конкурс акрамя задавальнення настаўніка і дзіцяці не прыносіць шмат карысці. Але ўжо зусім інакш справа выглядае ў прадметных конкурсах у гімназіі.

У час урачыстай цырымоніі куратар асветы ў Беластоку Альжбета Камінская назвала школы, ў якіх было найбольш лаўрэатаў па прадметных конкурсах. Сярод іх – Комплекс школ імя святых Кірылы і Мяфодзія ў Беластоку, а таксама беластоцкая пачатковая школа № 4.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара