У Беластоку з’елі рэкорд Гінэса



40 чалавек цягам некалькіх гадзін на пляцы Касцюшкі ў Беластоку гатавалі страву, спрабуючы пабіць рэкорд Гінэса. Пад кіраўніцтвам кухараў з рэстарана Forma (які месціцца ў будынку Беластоцкай оперы) была прыгатавана найвялікшая на свеце порцыя карпачча з сырам і бураком.

dsc00070

Страва мела даўжыню 45 метраў, а складнікі прадуктаў, якія пайшлі на яе прыгатаванне, важылі больш за 100 кг. Праца кухараў доўжылася некалькі гадзін. Затым страва была абмерана і ўзважана. Пасля чаго любы ахвочы мог задарма паспрабаваць незвычайную страву. З тае прычыны на пляцы ўтварылася вялікая чарга.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара