У Беластоку жанчыны пратэставалі супраць дыскрымінацыі



Амаль 100 чалавек сабралася пад Драматычным тэатрам у Беластоку, каб пратэставаць супраць дыскрымінацыі жанчын. Маніфестацыя адбылася пад лозунгам “Не складаем парасонаў – страйк жанчын, раўнд другі”.

dsc05370

Таксама як у час “Чорнага пратэста”, які прайшоў 3 кастрычніка, жыхары горада не пагаджаюцца на абвастрэнне закона аб абортах. Жанчыны намагаліся раўнапраўя, сэксуальнай адукацыі і абароны ад гвалту.

– Хопіць пагарды, пошласці і сэксізму! Досыць дамаганняў!

– Паколькі мы не атрымалі вынікаў, на якія спадзяваліся, то прыйшлі сюды, каб сказаць, што мы супраць стэрэатыпаў, якія існуюць у адносінах да жанчын, мы супраць пагарды, мы хочам адчуваць сябе свабоднымі.

– Мы, жанчыны, пратэстуем, бо не згодныя з законм аб абортах. У нас мусіць быць такі закон, які існуе ў краінах Захаду.

Падобныя маніфестацыі за правы жанчын адбыліся па ўсёй  Польчшы.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара