У Беластоку з’явілася ганаровае консульства Рэспублікі Эстонія



Гэта чарговае пасля фінскага, малдаўскага, харвацкага ды румынскага дыпламатычнае прадстаўніцва ў сталіцы ваяводства.

DSC02556

Ганаровым консулам Эстоніі стала доктар Івона Вроньска, працаўніца кафедры Міжнароднага права Юрыдычнага факультэта Беластоцкага універсітэта.

DSC02561

Падляшскае ваяводства на шляху з Эстоніі на захад і поўдзень Еўропы, таму галоўнай задачай консула будзе дапамога грамадзянам Эстоніі, якія ў падарожжы, лічыць Івона Вроньска:

— У сувязі з тым, што наша ваяводства транзітнае, ўсё эстонцы, што ўязджаюць у Польшчу абавязкова праязджаюць праз тэрыторыю нашага ваяводства, таму консульская апека тут прыярытэтная і знаходзіцца на першым месцы. 

Таксама новая консул будзе дапамагаць прадпрыемствам з Падляшша і Эстоніі навязаць гандлёвыя сувязі. На ўрачыстым адкрыцці консульства быў амбасадар Эстоніі ў Варшаве Харры Тыдда.

DSC02560

DSC02558

Консульства Эстоніі ў Беластоку знаходзіцца па вуліцы Новы Свет, 17/3.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара