У Беластоку з’явілася GreenVelo



Амаль дзве тысячы роварных дарожак у межах пяці ваяводстваў Усходняй Польшчы. 2 кастрычніка  ў Беластоку адбылося афіцыйнае адкрыццё самай працяглай  у Польшчы веладарожкі.

003

GreenVelo – так назвалі велатрасу, якая перасякае  пяць нацыянальных паркаў, пятнаццаць краявідных паркаў, тут чатырыста гістарычных помнікаў. Гаворыць Малгажата Вільг Грзыўна – дырэктар прамоцыі праекту GreenVelo:

– Пабудавана месца абслугоўвання раварыстаў – гэта месца, дзе можна адпачыць, затрымацца, бо ёсць велапаркоўка, траса дасканала абазначана. 70% – дарога грунтавая, толькі 30% асфальтаванай трасы.

GreenVelo мае быць поўнасцю гатовая да канца 2015-га года. Поўную працягласць велааматары змогуць праехаць напэўна ў весну 2016-га. Краязнаўцы перакананыя, што GreenVelo стане  турыстычным і  спартовым атракцыёнам Усходняй Польшчы.

Беларускае Радыё Рацыя, Беласток