У гонар Святога прарока Іллі



Вернікі Праваслаўнай царквы 2 жніўня ўшаноўвалі памяць Святога прарока Іллі. Падчас багаслужбаў у цэрквах маліліся за дождж падчас засухі альбо спыненне ападкаў, калі лета дажджлівае. Паводле царкоўнай традыцыі, як раз у дзень Святога Іллі павінен пайці дождж. У гэты дзень сяляне не працуюць у полі. Галоўная святочная багаслужба прайшла ў беластоцкім прыходзе на Дайлідах, які сёлета адзначае 500-годдзе свайго існавання.

Дзень Святога Прарока – гэта прыходскае свята ў вёсцы Падбеле. Багаслужбу праводзіў там Мітрапаліт Варшаўскі і ўсёй Польшчы Сава. З гэтай падзеі фотарэпартаж зрабіў Давід Гайко.

Беларускае Радыё Рацыя