У Белавежы абмяркоўваюць будучыню Белавежскай пушчы



У сядзібе Белавежскага Нацыянальнага Парку адбываецца ІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя «Турызм на каштоўных прыродных абшарах» („Turystyka na obszarach przyrodniczo cennych”).

racinieuski_kanferencyja_foto_3

Удзельнічаюць у ёй навукоўцы, а таксама прадстаўнікі польскіх самаўрадаў. Гэтыя прыродныя абшары маюць значэнне не толькі ў плане таго, што з’яўляюцца рэсурсам, кажа загадчык кафедры турызму і прыродакарыстання з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту Алег Бахор:

– Яны могуць і мусяць выкарыстоўвацца для аднаўлення ў тым ліку і духоўных сіл чалавека. І ў гэтым плане развіццё менавіта навуковага, адукацыйнага турызму з’яўляецца адным з найлепшых, на мой погляд, кірункаў. Бо ён улічвае тое, што турысты ўздзейнічаюць на навакольнае асяроддзе, і трэба зменшыць гэтае ўздзеянне, каб прыгожыя мясціны маглі перайсці да новых пакаленням.

Канферэнцыя «Турызм на цэнных прыродных абшарах» будзе працягвацца да 23 кастрычніка. Арганізатарам выступілі між іншымі : Павятовае стараства ў Гайнаўцы, Генеральная дырэкцыя дзяржаўны лясоў, Інстытут Краненберга ды Белавежскі нацыянальны парк.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара