У Белавежы паказалі “Дарогу на Віфлеем”



Спектакль пад такай назвай прэзентавалі ў кінатэатры «Зубр». Спектакль створаны па творы Сяргея Кавалёва «Шлях да Віфлеему». У якасці актораў выступіла  моладзь Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Белавежы.

CIMG9217

Выбар твора Сяргея Кавалёва невыпадковы, кажа мастацкі кіраўнік Яанна Стэльмашук-Троц:

– Тэма, якую мы закранаем, вельмі цікавая. Гэта не толькі калядная  тэма, яна больш глыбокая, філасофская. У спектаклі задзейнічана 13 чалавек. Усе яны вывучаюць беларускую мову другі год, але вельмі хацелі выступіць менавіта ў беларускамоўным спектаклі. І мяне гэта вельмі цешыць!

Спектакль «Дарога на Віфлэем» адбыўся пры фінанасавай падтрымцы Фонду Яцэка Кураня, а таксама Міністэрства Культуры.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Белавежа

Фота аўтара