У Белавежы праходзіць канферэнцыя, прысвечаная гісторыі Каталіцкага Касцёла



У Белавежы працягваецца канферэнцыя „Od Maximis undique pressi do Totus Tuus Poloniae populus. Мітраполіі Магілёўская і Віленская ў 1798-1992 гадах”.

dsc04942

Цягам трох дзён навукоўцы з Беларусі, Літвы і Польшчы размаўляюць аб прыгнёце Каталіцкага Касцёла на працягу двух стагоддзяў. На думку арганізатара Валдамара Вільчэўскага з Інстытута нацыянальнай памяці, гісторыя абодвух мітраполіі вельмі складаная.

– Цягам гадоў з’яўляліся новыя аб’екты, змянялася сітуацыя, – гэта вялікая і вельмі складаная тэма. І я думаю, што я гэта не здолею асвяціць, бо гэта тэма для асобнай канферэнцыі.

Канферэнцыя завяршаецца заўтра (18.11) у Беластоку. Заўтрашнія даклады пачне арцыбіскуп Эдвард Азаоўскі.

dsc04944

dsc04941

dsc04945

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара