У бельскай „тройцы” падвялі вынікі навучальнага году



У Комплексе школ імя Яраслава Кастыцэвіча з беларускай дадатковай мовай навучання ў Бельску Падляшскім падвялі дасягненні школьнікаў у час навучання. Вучні пачатковай школы і гімназісты атрымалі ўзнагароды за добрыя вынікі ў спартыўнай і мастацкай галінах, за дзейнасць на карысць школы ды самыя добрыя вынікі ў час вучобы. Сярод узнагароджаных была фіналістка прадметных конкурсаў па польскай і беларускай мовах Ганна Гадзінская з 6-га класа пачатковай школы.

Акрамя ўручэння ўзнагародаў праходзілі таксама мастацкія выступы, у час якіх песні праспяваў беларускі калектыў «Капрыс», што дзейнічае пры бельскай „тройцы”, ды са спектаклям выступілі вучні школы. Афіцыйная цырымонія завяршэння вучобы ў  Комплексе школ імя Яраслава Кастыцэвіча №3 пройдзе 24 чэрвеня.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара