У Бельскім доме культуры паказалі спектакль «Нявера»



У Бельскім доме культуры паказалі спектакль «Нявера», у якім ігралі маладыя акцёры звязаныя з тэатральнай групай «The M.A.S.K.», а таксама акцёры з калектыву «RETRO». «Гэта гісторыя хлопца, у якога 4 дзяўчыны, ён сустракаецца з кожнай з іх», — кажа выканаўца адной з роляў Магдалена Маліш:

Кожная думае што яна найважнейшая ў ягоным жыцці. Потым аказваецца, што дзяўчаты даведаліся пра тое, што іх у яго многа і ён проста карыстаўся іх наіўнасцю. І яны адплацілі яму за гэта ўсё... У нас быў толькі месяц, каб падрыхтаваць спектакль, гэта няшмат часу. Мяркую, што ўсё выйшла добра.

Рэжысёр спектакля — аніматар культуры з Бельска Падляшскага Матэвуш Сахажэўскі, сцэнар напісала Эва Авэрчук.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск-Падляшскі