У Бельскім ліцэі рыхтуюцца да экзаменаў па беларускай мове



Трэцякласнікі з ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску пачалі апошнюю падрыхтоўку да экзаменаў на атэстат сталасці.

Беларускі ліцэй

Ужо прайшлі першыя праверачныя пісьмовыя экзамены – у тым ліку па беларускай мове.

„Экзамены працягнуцца да пятніцы – кожны дзень па два прадметы”, – кажа дырэктар школы Андрэй Сцепанюк:

– Хочам ім паказаць, як будзе выглядаць гэтая матура ў траўні. Зразумела, што нашы вучні не толькі маюць праверыць веды, але і паказаць пэўныя механізмы, якія яны ўжо павінны вельмі добра ведаць перад тым, што будзе ў траўні.

Самі экзамены на атэстат сталасці пачнуцца з 4-га траўня. Экзамен па беларускай мове ў белліцэі з’яўляецца абавязковым. Мову будуць здаваць таксама ў Гайнаўцы ды Беластоку.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара