У Бельску гучалі беларускія вершы



Больш за 70 вучняў дэкламавалі вершы ў Бельскай „Тройцы”. Тут прайшоў школьны адбор да конкурсу „Роднае слова”. Вучні – ад першакласнікаў да гімназістаў – выступалі з творамі беларускіх аўтараў перад трохасабовай камісіяй.

Яна прыме рашэнне, хто выступіць на раённым аглядзе. У „Тройцы” дэкламатары выступаюць амаль беспамылкова, таму вучні шукаюць розныя сродкі, каб спадабацца камісіі.

– Я вельмі стараўся добра падрыхтавацца. І гэта мне дапамагло.

Эльжбета Фіёнік, член журы: Вядома, што галоўнае ў дэкламатарскіх конкурсах – гэта слова, тое, што дзеці хочуць сказаць і наколькі свядома яны гэта робяць.

Валянціна Бабулевіч, настаўніца беларускай мовы: Удзельнікаў конкурсу вельмі шмат. І выбраць з 40 чалавек некалькіх вельмі цяжка. Мы стараемся выбраць з іх сапраўды самых добрых. Але выбраць з самых добрых найлепшых, сапраўды, няпростая справа.

Вучні з Комплексу школаў з дадатковым навучаньнем беларускай мовы імя Яраслава Кастыцэвіча ў Бельску-Падляшскім штогод прымаюць удзел у беларускіх конкурсах. З увагі на колькасць ахвотных, раённы агляд „Роднага слова” адбываецца адмыслова для вучняў Бельскай „Тройкі”.

 

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара