У Бельску-Падляшскім гучала „Роднае слова”



Раённы адбор дэкламатарскага конкурсу пад такім назовам прайшоў у Комплексе школ № 3 з дадатковай беларускай мовай навучання. У конкурсе прынялі ўдзел вучні з гэтай жа школы.

Для мяне ўдзел у такім конкурсе ўжо традыцыя, лічыць адзін з удзельнікаў Павел Кучынскі:

– Я вельмі люблю дэкламаваць. Думаю, гэта адзінае, што мне так падабаецца.

Клаўдзія Кавалько:

– Я вельмі перажывала, але справілася са сваім хваляваннем і адчуваю вялікае задавальненне.

Галоўным арганізатарам дэкламатарскага конкурсу «Роднае слова» з’яўляецца Беларускае грамадска-культурнае таварыства ды Таварыства беларускай культуры.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск-Падляшскі

Фота аўтара