У Бельску-Падляшскім гучалі «Нашыя песні»



Перад публікай Бельскага дому культуры выступілі мясцовыя музычныя калектывы ды хоры, якія заспявалі песні на беларускай, украінскай, расейскай ды польскай мовах.

racinieuski_naszyja_piesni_8 Несумненна, гэта асаблівы канцэрт, лічыць мастацкі кіраўнік калектыву беларускай песні «Маланка» Сяргей Лукашук:

– Арганізатарам канцэрту з’яўляецца праваслаўная парафія і Таварыства дамоў праваслаўнай культуры. Таму гэта не шэраговы канцэрт. Выступіць на такім канцэрце – вялікі гонар.

На мерапрыемстве «Нашыя песні» высупілі між іншымі таксама «Asteria” ды Хор Дому праваслаўнай культуры.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск-Падляшскі

Фота аўтара