У Бельску-Падляшскім ідзе рамонт чыгуначнага пераезда



Для кіроўцаў, якія напраўляюцца з цэнтра Бельска, з Беластоку, Белавежы ды памежнага пераходу Полаўцы-Пяшчатка ў кірунку Сямятыч, падрыхтаваны аб′езд вуліцамі 11-га Лістапада і Стэфана Кардынала Вышынскага.

Па словах бурмістра горада Бельска-Падляшскага Яраслава Бароўскага патрэба ў рамонце дарогі наспела даўно:

— Галоўны пераезд, вуліца Польскага войска, Міцкевіча — там даўно было вузкае «горла». Мы падрыхтавалі аб′езд для тых, хто едзе з поўначы на поўдзень па вуліцы Вышыньскага, а для тых, хто едзе з Сямятыч у Беласток могуць ехаць так, як і ехалі, але адна палова пераезду закрытая для руху.

Праз чыгуначны пераезд у Бельску-Падляшскім праходзіць дзяржаўныя дарогі нумар 19 і 66.  Завяршыць працы плануецца на працягу двух тыдняў.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя