У Бельску-Падляшскім можна здаць на правы кіроўцы



У Бельску-Падляшскім адкрылася аддзяленне Ваяводскага асяродка дарожнага руху.

DSC_6779

Гэта азначане, што жыхары Бельскага, Гайнаўскага і Сямятыцкага паветаў, каб здаць дзяржаўныя экзамены на правы кіроўцы, не мусяць ехаць у Беласток ці Ломжу, а маюць магчымасць гэта зрабіць у Бельску-Падляшскім.

“Спачатку  экзамены праводзіць будзем два дні ў тыдзень – у панядзелак і аўторак,” – паясняе дырэктар Ваяводскага асяродка дарожнага руху ў Беластоку Міхал Фрэіно:

– Можна здаць экзамены на катэгорыі AM, B, B1. Хочам убачыць, якой будзе запатрабаванасць. Плануем у будучым павялічыць колькасць дзён, і магчыма гэта будзе 5 дзён у тыдзень.

Аддзяленне Ваяводскага асяродка дарожнага руху знаходзіцца ў памяшканнях былога Комплексу школ №3 па вуліцы Відоўскай. Першыя экзамены пройдуць ужо заўтра.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара