У Бельску-Падляшскім музеі знаёміліся з традыцыйнымі макаткамі



У Музеі ў  Бельску-Падляшскім прайшлі майстар-класы, у час якіх дзеці даведаліся, што такое традыцыйная макатка ды выконвалі яе. “Хаця макаткі даволі нядаўна былі амаль ў кожнай хаце – зараз яны прызабытыя,” – кажа старшыня Фонду “Яны гэта Мы” Наталля Герасімюк:

– Зараз вяртаецца ўсё колішняе. Штораз часцей я ў сучасных кухнях маладых гаспадынь бачу макаткі, вышываныя, пакуль можа не вышаваныя праз саміх гэтых гаспадынь, толькі праз іх бабуль. Яны там недзе іх знайшлі ў шафах, у куфрах. І таксама бачыла макаткі, якія запакаваныя ў антырамы.

Дзеці сустрэліся з макаткай у рамках беларускай вечарыны „Макатка, макатка – каляровая хатка” зладжанай Фондам на карысць пабудовы адкрытага грамадства “Яны гэта Мы”. Удзельнікі атрымалі таксама цішоткі, на якіх метадам сітадруку стваралі народныя ўзоры.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара