У Бельску-Падляшскім паказалі „Беларусь шматнацыянальную”



У Бельскім доме культуры прайшоў канцэрт  „Беларусь шматнацыянальная”.

DSC_2315

“На сцэне выступілі прадстаўнікі нацыянальных меншасцяў, якія жывуць у Беларусі,” – патлумачыў начальнік аддзела па справах нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь Аляксандр Сасновіч:

– Хочам паказаць Беларусь шматнацыянальную. У канцэрце прымаюць удзел як этнічныя беларусы, якія жывуць у Беларусі, так і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў, а іх у нас пражывае больш за 140. Гэта этнічныя армяне, казахі, татры, украінцы, палякі… Вось культуру гэтых народаў, якая складае духоўную культуру беларусаў, мы і хацелі паказаць гледачу.

Канцэрту папярэднічаў майстар-клас па саломапляценні. Прэзентавалася таксама народная беларуская вопратка. Галоўным арганізатарам мерапрыемства выступае Культурны цэнтр Беларусі ў Варшаве.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск-Падляшскі

Фота аўтара