У Бельску-Падляшскім пазнаёміліся з жывапісам на шкле



У Бельскім доме культуры прайшлі майстар-класы па жывапісе на шкле. Падчас заняткаў удзельнікі выконвалі малюнкі на шыбах, бутэльках ды на вазонах.

racinieuski_zyvapis_na_szkle_1

Можна заўважыць усё большую цікавасць да ручной працы, кажа дырэктарка па справах мастацтва Бельскага дома культуры Марыя Бабулевіч:

– Жывапіс на шкле нагадвае вітраж. Удзельніцы майстар-класа ствараюць праект пэўнай кампазіцыі з кветак ці пейзаж. І на падставе гэтага праекту выконваецца аўтарская праца транспарэнтнымі фарбамі для вітража.

 

У планах Бельскага дома культуры чарговыя, штомесячныя майстар-класы па мастаціх тэхніках. Плануюцца заняткі прысвечаныя баціку ды кампазіцыям са скуры.

racinieuski_zyvapis_na_szkle_2

racinieuski_zyvapis_na_szkle_5

racinieuski_zyvapis_na_szkle_7

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара