У Бельску-Падляшскім прагучала „Беларуская песня”



У Бельску-Падляшскім прайшоў чарговы раённы агляд конкурсу „Беларуская песня”. На сцэне можна было пабачыць дашкольнікаў, якія вывучаюць беларускую мову, і тых, хто пазнае мову, між іншым, праз песні.

DSC01432

На думку дырэктаркі Асяродка культуры Ганны Нестэрук, такія конкурсы дапамагаюць зразумець культуру беларускай нацыянальнай меншасці на Падляшшы:

– Мы, як меншасць, мусім мець магчымасць прэзентаваць свае культурныя дасягненні. Песня – гэта таксама выражэнне нашай культуры, нашай тоеснасці. Такія конкурсы павінны арганізоўвацца як мага часцей. Тут і дарослыя, і дзеці маюць магчымасць прадэманстраваць свае таленты і  паказаць чым займаюцца асяродкі культуры, школы. Гэта вельмі добра для нашай беларускай меншасці на Падляшшы.

Конкурс „Беларуская песня” праходзіць ужо 43 раз. Арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца Беларускае грамадска-культурнае таварыства.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск-Падляшскі

Фота аўтара