У Бельску Падляшскім прайшлі майстар-класы бяспечнага кіравання матацыклам



Свае веды матацыклістам перадалі інструктары з Навучальнага цэнтра Паліцыі ў Легіянове.

“Матацыклісты ўпэўненыя ў сваіх навыках, а сапраўды ім іх не хапае”, – сцвярджае Веслаў Сцепанюк з Раённай камендатуры Паліцыі ў Бельску Падляшскім:

– Маем такую праблему з кіроўцамі матацыклаў: думаюць, што шмат могуць у кіраванні матацыклам, а аказваецца ведаў не хапае для таго, каб бяспечна выехаць і вярнуцца дадому.

Майстар-класы наладзіліся намаганнямі мясцовай матагрупы “Godboys”.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя