У Бельску Падляшскім прайшоў паказ народнай моды



У горадзе Бельск Падляшскі народнае адзенне дэманстравалі дзеткі з дзіцячага садка імя святога Гаўрыіла разам са сваімі бацькамі. Пляцоўку для паказу прадаставіў Музей у бельскай Ратушы. Мадэлі самі распавялі нашаму радыё пра свае незвычайныя касцюмы:

– Я маю на сабе доўгую спадніцу з каляровымі ўстаўкамі і кашулю з фабрычнай тканіны ў клетку. А яшчэ, канешне, каралі.

– Фартушак, звыклае ўбранне і на галаве маю хустку.

– Маю капялюш, ільняныя штаны і кашулю, падперазаны пасам.

У планах Музея ў Бельскай ратушы чарговыя прэзентацыі народнай вопраткі, між іншым у Беластоку.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара