У Бельску-Падляшскім праходзіць фестываль камедыйных п’есаў аматарскіх тэатраў



У Бельску-Падляшскім праходзіць ІІІ Агульнапольскі фестываль камедыйных п’есаў аматарскіх тэатраў «Дэха». Сярод выступоўцаў – тэатральныя калектывы з розных рэгіёнаў Польшчы. Яны змагаюцца за ўзнагароды за лепшы спектакль, для лепшых акцёраў ды для лепшага рэжысёра. Адзін з удзельнікаў — бельская група The M.A.S.K., якая паказала спектакль «Лейтэнант з Інішмор».

Гаворыць удзельніца тэатральнага калектыву, Уршуля Ліпата:

— Гэта была складаная гісторыя. Тут быў паручнік, у якога быў кот,і  таго ката забілі, ці ён памер. Той паручнік прыязджае, хоча знайсці свайго ката, бачыць, што ён памёр і тады хоча забіць усіх, хто звязаны са смерцю ката. А потым, калі ён заб’е усіх, аказваецца, што кот жывы. Думаю, што было добра. Супер, што мы змаглі зноў выступіць, бо цяпер усе вучацца і гэта рэдка ў нас атрымліваецца. А тут, усе сабраліся ды выступілі на фестывалі. 

Пачатак трэцяга ды апошняга дня мерапрыемства – 13 лістапада ў 12:00 па польскім часе ў Бельскім доме культуры.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск-Падляшскі