У Бельску Падляшскім развіталіся з летам



У мясцовым гарадскім амфітэатры прайшло штогадовае мерыпрыемства, падчас якога выступілі мясцовыя музычныя, у тым ліку і беларускія калектывы. Можна было таксама наведаць стэнды з беларускім рукадзеллем. Там свае працы прадстаўляў таксама Аляксандр Юшчук з Кобрыні:

– Мы прывезлі работы, выкананыя ў розных тэхніках вучнямі палітэхнічнага каледжа. Тут і графіка, і лялькі, і маляванне на шкле, лапаткі, дамавікі, выцінанкі, салёнае цеста. Таксама майстры навучальнай установы вядуць майстар-класы: саломка і маляванне па твары.

Падчас «Развітання з летам» адбываліся шматлікія конкурсы для моладзі і дарослых, сярод якіх быў і на найлепш дагледжаную агародніну сярод уладальнікаў зямельных участкаў у Бельску Падляшскім.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск

Фота аўтара