У Бельску-Падляшскім стартуе “Tur de Bielsk”



Бельскі рэгіён стане месцам роварных спаборніцтваў. Заўтра тут стартуе “Tur de Bielsk”, удзельнікі якога паедуць маршрутам у ваколіцах Бельска-Падляшскага. Абавязковая ўмова ўдзелу – ровар, прыстасаваны да розных умоваў перамяшчэння, і, безумоўна, – шлем. Кажа Марэк Троц – сябра таварыства “Бельская роварная ініцыятыва”, якое з’яўляецца  галоўным арганізатарам мерапрыемства:

– Дыстанцыя складае 42 км. Мы праедзем ля вёсак Райкі, Козлы, Падбеле, Дубяжын. У самыя вёскі заязджаць не будзем. Асноўная траса будзе пралягаць праз лес і палі – гэта больш складаныя ўчасткі.

Акрамя асноўнай гонкі на дыстанцыі 42 кіламетры, адбудуцца спаборніцтвы на  дыстанцыі 12 кіламетраў, а таксама сямейныя заезды на 5 кіламетраў. Запісы на ўдзел у «Tur de Bielsk” пачынаюцца а 9-й гадзіне на стадыёне, што на вуліцы Ажэшковай, 19 у Бельску-Падляшскім, спаборніцтвы стартуюць а 12-й гадзіне.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск-Падляшскі