У Бельску Падляшскім танцавалі для хворага хлопчыка



Восем тысяч злотых сабралі арганізатары дабрачыннага марафону зумбы. Гэта грошы  на падтрымку лячэння Максімільяна Аляськевіча, якому няпоўныя два гады. Макс хварэе на рэдкую злаякасную пухліну.  „Дапамагаць іншым – гэта нармальная рэч, а калі ідзе пра падтрымку  хворых дзетак – гэта наш абавязак,” – кажа Кжыштаф Смаленьскі з Аўгустова, адзін з інструктараў, якія дабрачынна правялі марафон зумбы ў Бельску Падляшскім:

–  Увогуле, марафон зумбы – а тым больш дабрачынны – з’яўляецца добрым спосабам дапамогі. Я як інструктар бяру ўдзел у такіх марафонах. Як маем час – то чаму не дапамагчы?! Тым больш гэта дзеля здароўя хлопчыка. Таму тут нават не трэба было доўга думаць – прыехалі.

Дзеля працягу лячэння хлопчыку трэба з’ехаць за мяжу.  У Італіі кошт лячэння дасягае 40 тысяч,  у Нямеччыне – 147 тысяч еўра.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск

Фота аўтара