У Бельску Падляшскім заахвочваюць вырабляць кардонныя мадэлі



Агульнапольскі конкурс кардонных мадэляў за кубак Бурмістра Бельска Падляшскага прайшоў у Пачатковай школе №2.

“Добра было бы вярнуць моду на кардонныя мадэлі”, – кажа дырэктар школы ды суарганізатар конкурсу Міраслаў Хаманюк:

– Мелі 96 мадэляў, 26 удзельнікаў.  Добра паказаў сябе Бельск Падляшскі.

Апрача конкурсных кардонных, была выстава пластмасавых мадэляў. Свае прапановы паказала некалькі мадэлярскіх выдавецтваў. Магчыма, з’явіцца сшытак з мадэлямі бельскай царквы Святога Міхаіла Арханёла ды Ратушы.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя