У Бельску Падляшскім знаёміліся з творчасцю гарадзенцаў



У Бельскім доме культуры адбылася музычна-паэтычная вечарына «Голас з-над Нёмана». У рамках мерапрыемства выступіў гарадзенскі вакальна-інструментальны ансамбль «Романтык-Арт».

Прыняцце бельскай публікі гэта для нас пазітыўная нечаканасць, кажа член групы Юлія Градовік:

 – Мы не чакалі такой добрай эмацыйнай публікі, якая настолькі прыемна нас суcтрэне. Мы па часе пабылі тут вельмі мала, таму мала пабачылі сам горад, але народ уражвае. Эмоцыі зашкальваюць. Ідэя проста супер. Прызджайце да нас, а мы да вас. Трэба ездзіць і вопыт пераймаць. 

Падчас выступу ансамблю «Рамантык-Арт» дэкламатары Бельскага дому культуры чыталі таксама вершы гарадзенскіх паэтаў.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя