У Бельску-Падляшскім з’явіцца новы чыгуначны вакзал



У 2018 годзе ў Бельску-Падляшскім з’явіцца новы чыгуначны вакзал.

dsc_6490

Бельскі вакзал у такім выглядзе ды такіх памераў зараз ужо непатрэбны, –  сказаў Артур Фоюд з PKP SA, –  таму пабудуем новы, згодна з патрэбамі сённяшняга дня:

– Маю надзею, што знойдзем патрэбныя ідэі, каб новы вакзал стаў тым месцам, з якога людзі не будуць уцякаць, а куды ім хацелася б прыйсці не толькі дзеля паездак, але і з-за яго функцыянальнасці.

Як запэўнівае ўладальнік бельскага вакзала – Польская чыгунка PKP SA  -ўся патрэбная дакументацыя з’явіцца ў 2017 годзе, а ў 2018 будзе пабудаваны і адкрыты новы вакзал у Бельску-Падляшскім. Грошы на інвестыцыю PKP атрымала з Аперацыйнай праграмы “Усходняя Польшча”. За 160 мільёнаў злотых  мадэрнізуюць або пабудуюць 10 вакзалаў ва Усходняй Польшчы. Сярод іх – вакзал у Бельску-Падляшскім, Беластоку, Сямятычах і Чаромсе.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара