У Бельску прэзентавалі чарговую кнігу пра бежанства



У гарадской біблятэцы ў Бельску Падляшскім прайшла прамоцыя кнігі „Бежанства. Дарога і вяртанне 1915-1922».  Аўтарам з’яўляецца Дарафей Фіёнік — дырэктар Музея малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах.

Па словах рэцэнзента кнігкі, гісторыка Віталя Карнелюка, кніга адкрывае форму падыходу да тэмы бежанства:

— Новай будзе сама форма кнігі, бо папулярызацыя з’явы вельмі патрэбная ў нашай беларускай мове, і добра, што сярод моваў ёсць наша мова. Папулярызацыя заўсёды патрабуе нейкага акадэмічнага грунту і тое, што кніжка выйшла сведчыць пра тое, што ўжо няма пустога месца ў тэме бежанства, а значыць Дарафею ўдалося зрабіць наступны крок да больш масавай аўдыторыі.

Кніга «Бежанства. Дарога і вяртанне 1915-1922»  гэта трэцяя пазіцыя з серыі “Гісторыя і культура падляшскіх беларусаў”. Аўтарскія сустрэчы з Дарафеям Фіёнікам пройдуць таксама 11 сакавіка ў Беластоку ды 20-га ў Гайнаўцы.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск Падляшскі

Фота аўтара

***

„Бежанства. Дарога і вяртанне 1915-1922” – гэта назва найноўшай кнігі Дарафея Фіёніка з Музея малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах. Кніга, а гэта амаль 230 старонак, прысвечаных тэме бежанства, з’явілася ў рамках серыі “Гісторыя і культуры падляшскіх беларусаў”. “Кніжка пабудована як падручнік,” – кажа аўтар Дарафей Фіёнік:

– Кніжка сістэматызуе матэрыял пра той перыяд нашай гісторыі. Паказвае гісторыю бежанства падляшскіх беларусаў, і не толькі беларусаў, на фоне той шырокай гісторыі бежанства. Паказвае ўсе этапы, на які падзелены той перыяд.

DSC_8744

Сёння, 6 сакавіка, у гарадской біблятэцы ў Бельску Падляшскім пройдзе аўтарская сустрэча з Дарафеем Фіёнікам і прамоцыя кніжкі „Бежэнства. Дарога і вяртанне 1915-1922”. Пачатак у 15 гадзін.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара