У Бельску прайшоў агляд аматарскіх тэатраў «Афіша’2016»



У Доме культуры ў Бельску-Падляшскім прайшоў агляд аматарскіх тэатральных калектываў «Афіша’2016». Падчас двухдзённага мерапрыемства сваё тэатральнае майстэрства прэзентавалі калектывы з Бельшчыны ды з Беластока. Сярод акцёраў былі сябры калектыва «Караеды» з Орлі –  Мая Аксянтовіч і Наталля Сельвясюк:

– Мы прэзентавалі спектакль “Чортавы вароты”. Я там грала Д’ябла. Спектакль распавядае пра тое, як праз Д’ябла былі ашуканыя людзі. Спектакль быў створана на падставе легенды.

– Я грала ў спектаклі ролю карчмара Янкеля. Я была жыдам. Да маёй карчмы прыйшлі кліенты, яны былі ашуканыя праз Д’ябла – аддалі яму свае душы.  

У рамках агляду аматарскіх тэатральных калектываў на сцэне Бельскага дома культуры выступілі 10 калектываў. „Афіша” ў Бельску-Палдляшскім прайшла ўжо ў трэці раз.

racinieuszki_afisz_1

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара