У Бельску прайшоў дэкламатарскі конкурс “Роднае слова”



У Бельску Падляшскім прайшоў фінальны этап дэкламатарскага конкурсу “Роднае слова”.

DSC_0346

Пасля адборачных праслухоўванняў у Орлі, Бельску Падляшскім, Гайнаўцы ды Беластоку, да асноўнага конкурсу ў Бельскім доме культуры прыступіла 105 маладых дэкламатараў.

На думку старшыні конкурснай камісіі Васіля Сегеня, дэкламатары паказалі высокі узровень:

– Мяне заўсёды асабліва хвалюе і цешыць дэкламацыя беларускіх вершаў, беларускай літаратуры, выкананне самых маленькіх, дашкольнікаў. Вельмі кранальна, калі чуеш беларускае слова ў такіх маленькіх дзетак, бо іх мова самая чыстая і лепшая.

Конкурс “Роднае слова” накіраваны да дашкольнікаў, вучняў пачатковых школ ды гімназій. Сёлета мерапрыемства Таварыства беларускай культуры прайшло ў 45-ты раз.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара