У Бельску прайшоў інтэграцыйны летнік



У Бельску Падляшскім завяршыўся 8 Міжнародны інтэграцыйна-культурны летнік.

DSC_7166

Напрацягу 10-ці дзён на Падляшшы знаходзілася каля 60-ці маладзёнаў з Украіны, Малдовы, Беларусі ды іх аднагодкаў з Польшчы. Апрача Бельска яны наведалі Беласток, Белавежскую пушчу, Гайнаўку, Карыцін.

Кажуць удзельнікі:

– Тут мы знайшлі новых сяброў, пазнаёміліся з архітэктурай Польшчы, я знайшла для сябе нешта новае ў гэтым горадзе і не толькі, бо выязджалі за межы горада.

– Насельніцтва гэтага горада ў два разы менш за наш, але ён вельмі да яго падобны і людзі тут вельмі добрыя.

Апошнім пунктам лагера былі мастацкія прэзентацыіна.

Кобрын ды Светлагорск маюць з Бельскам Падляшскім афіцыйныя дамовы пра супрацоўніцтва. Міжнародны летнік для моладзі, абмен – гэта толькі адно з мерапрыемстваў з шэрагу супольных мерапрыемстваў, якія ладзяцца партнёрамі.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя