У Бельску прайшоў конкурс на веданне беларускай мовы



У Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы імя Яраслава Кастыцэвіча ў Бельску-Падляшскім прайшоў Ваяводскі прадметны конкурс па беларускай мове для вучняў пачатковых школ.

DSC_8177

Кажуць удзельнікі:

– Першае і другое заданні былі складанымі.

– Я ўсё напісала. Мне падаецца, што я стану лаўрэаткай.

– Цягам месяца працавала з тэкстамі, рабіла тэсты з мінулых гадоў, вучыла.

Каб справіцца з конкурснымі пытаннямі, удзельнікі мелі 90 хвілін. У сённяшнім, ваяводскім,  этапе  конкурсу па беларускай мове ўдзельнічала 36 вучняў з 8 школ Падляшскага ваяводства. У раённым этапе прымаў удзел 51 вучань.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара