Міжнародны фестываль фальклору «Падляшскія сустрэчы»



Фальклор розных народаў прэзентавалі ў Бельску-Падляшскім. У рамках Міжнароднага фестывалю фальклору «Падляшскія сустрэчы» сваю творчасць бяльшчанам паказалі народныя калектывы з ЗША, Македоніі, Краіны Баскаў ды Грузіі.

CIMG3979

Мерапрыемства пачалося з прэзентацый выканаўцаў на плошчы Яна Паўла ІІ (што пад бельскай ратушай), якія пасля перайшлі ў гарадскі амфітэатр, дзе выступілі з канцэртамі. Сярод іх быў і грузінскі харэаграфічны калектыў «Вардзія» з Тбілісі. Кажа іх кіраўнік Бадры Грылала:

– Мы ехалі сюды 3 сутак з Грузіі. Нашы народныя танцы вельмі тэмпераментныя, ёсць нват танец са шчытом і мячом.

У рамках Міжнароднага фестывалю фальклору «Падляшскія сустрэчы» выступяць таксама калектывы з Чэхіі, Украіны і Тайваня. Бліжэйшы канцэрт пройдзе ў горадзе Высокае Мазавецкае (што на захадзе Падляшша), пачатак імпрэзы ў 17:30. Агулам фестываль працягнецца да 7 жніўня і завершыцца гала-канцэртам у Браньску (што на Бельшчыне). Галоўным арганізатарам Міжнароднага фестывалю фальклору «Падляшскія сустрэчы» выступіла Мастацкае таварыства «Скавронкі»(«Skowronki”).

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск-Падляшскі

Фота аўтара