У Бельску ўганаравалі беларускага дзеяча



Беларускага дзеяча, шматгадовага дырэктара пачатковай школы і Комплексу школ з дадатковым вывучэннем беларускай мовы ды самаўрадаўца Васіля Ляшчынскага ўлады Бельска Падляшскага ўганаравалі званнем „Заслужаны для горада”.

DSC_7729

„На працягу трох тыдняў гэта трэцяя значная ўзнагарода”, – дзеліцца ўражаннямі Васіль Ляшчынскі:

– Маю дзейнасць заўважылі, я думаю, што я нармальна працую – гэта не нейкая такая дзейнасць пад медалі. Проста працаваў па сваёй прафесіі на якую я вывучыўся. Калі ідзе пра самаўрадавыя справы, то проста ўключыўся таму, што было трэба.

Урачыстае ўзнагароджанне прайшло падчас інаўгурацыі Дзён Бельска Падляшскага. Цяпер Васіль Ляшчынскі з’яўляецца чальцом управы Бельскага павета.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя