У Бельску ўшанавалі памяць Дануты Седзікувны “Інкі”



Адзін з мастоў у Бельску Падляшскім атрымаў імя санітаркі 5-ай Віленскай брыгады Арміі Краёвай Дануты Седзікувны “Інкі”. З такой ініцыятывай у верасні выйшла група гарадскіх радных, сярод якіх была Івона Колас:

– Вырашылі, што будзе «Інка». Нягледзячы на розныя дыскусіі, гэтая постаць нам падалася добрай. Тым больш гэта быў добры час і добры моман – якраз было сімвалічнае ўрачыстае пахаванне ў Гданьску. І мы вырашылі, што няхай гэтая асоба нас будзе яднаць, а не дзяліць. Выключна ў такім духу – духу яднання, а не падзелу – выбралі мы постаць «Інкі».

Урачыстасцям на мосце папярэднічала Святая Імша за Айчыну. У мінулым годзе іншы бельскі мост атрымаў імя праваслаўнага святара айца Канстанты Байко.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск

Фота аўтара