У Бельску здымаюць фільм “Wnyki”



У Бельску Падляшскім здымаюць мастацкую стужку “Wnyki”. Паводле стваральнікаў, яна не з’яўляецца прамым працягам славутага фільма Ежы Гофмана “Znachor”, але сюжэтна з ім звязана.

DSC_7776

У бельскім амфітэатры знялі адзін з найбольш цяжкіх эпізодаў – сцэну канцэрта ды сямейнага пікніку. Апрача актораў, працавала шмат статыстаў. Гаворыць рэжысёр Шымон Новак.

– Гэта складаная сцэна, бо маем тут гурты, што граюць нажыва. Маем шмат статыстаў, акторы граюць дзесьці ў натоўпе. Яшчэ музыка, а акторы маюць таксама дыялогі. Таму такая сцэна з тэхнічнага боку вельмі складаная. Але, я думаю, мы на добрай дарозе. Павінна ўсё атрымацца.

Здымачная група будзе працаваць у Бельску Падляшскім яшчэ два дні. Сёння, у аўторак, да іх далучыцца актор Анджэй Бэя-Заборскі, а ў сераду – Бажэна Дыкель. Працы над фільмам “Wnyki” магчымы дзякуючы перамозе ў конкурсе ініцыятываў на фінансаванне з грамадскага бюжэту Бельска Падляшскага.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск

Фота аўтара