Ля берагоў Італіі патанулі 800 мігрантаў з Лівіі



У ААН удакладнілі колькасць ахвяр чарговага караблекрушэння ў Міжземным моры: з меркаваных 900 пасажыраў, якія знаходзіліся на борце, загінулі 800 чалавек. Сярод іх – 50 дзяцей. Пра гэта заявіла прадстаўнік ААН у Італіі Карлота Самі, піша агенства France Presse.

Чарговая трагедыя адбылася ўночы на 19 красавіка прыкладна за 60 марскіх міляў ад узбярэжжа Лівіі. Па сведчаннях відавочцаў, карабель, на якім больш за 900 чалавек спрабавалі дабрацца да Еўропы, перакуліўся і затым затануў.

Паводле дадзеных мігрантаў, якія выратаваліся, у Міжземным моры маглі знаходзіцца да 900 чалавек, паведамляе La Repubblica.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота matiastanea.gr