У Чаромсе пройдзе фэст „З вясковага панадворка”



XXI Фестываль культур і народаў „З вясковага панадворка” пройдзе 22-24 ліпеня. Штогод гэтае мерапрыемства збірае ў Чаромсе сотні прыхільнкіаў фольк-музыкі.

Цягам трох дзён выступяць гурты з Баўгарыі, Расеі, Зімбабвэ ды Венесуэлы. Апрача таго мерапрыемства будуць суправаджаць шматлікія майстар-класы, паказы фільмаў і выставы.

„Фестываль з года ў год пашыраецца”, – кажа арганізатарка Барбара Кузуб-Самасюк:

– Фестываль ужо зрабіўся большым – ансамблі з цэлай Еўропы і свету. Ладзяцца канцэрты і майстар-класы. Людзі ўжо прызвычаіліся, прыязджаюць, чакаюць гэты фестываль, рэзервуюць сабе адпачынкі, ён ужо ўпісаны ў каляндар некаторых. Гэта паказвае, што культура важная, гэта з’яўляецца прыярытэтам для нас.

Мерапрыемства пачнецца ў пятніцу а 12-й гадзіне з канферэнцыі „Культура і міграцыя: стан, праблемы, перспектывы”. Фестываль „З вясковага панадворка” з’яўляецца адным з нешматлікіх у Польшчы, які прамуе сусветны фальклор.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя