У Чаромсе ўганаравалі лепшых



У Гмінным асяродку культуры ў Чаромсе назвалі ўганараваных званнем  “За заслугі для Гайнаўскага павету”. Гэтае званне дае рада Гайнаўскага павету людзям, прадпрыемствам ці арганізацыям, якія сваёй дзейнасцю асабліва спрычыняюцца да развіцця ды прамоцыі свайго павету.

DSC_6704

“Сёлета маем 13 узнагароджаных,” – гаворыць стараста Гайнаўскага павету Міраслаў Раманюк:

– Гэта і прадстаўнікі мастацтва, і прадпрымальнікі, і самаўрадаўцы, у ліку пераможцаў наш павятовы шпіталь, які ў гэтым годзе стаў лепшым  у ваяводстве.

Сярод “лаўрэатаў – прафесар Міхал Кандрацюк.  Узнагароды ўручаліся ўжо восьмы раз.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя