У Дубінах прайшоў „Сямейны пікнік”



Чацвёрты раз у Дубінах, што ў Гайнаўскай гміне на Падляшшы, прайшоў „Сямейны пікнік”. Штогод мерапрыемства, якое праходзіць пры мясцовай школе, прыцягвае людзей.

siameiny_piknik

Арганізатары падрыхтавалі шмат атракцыёнаў не толькі для самых маленькіх наведнікаў, але і для дарослых жыхароў гміны.

Па словах ініцыятара сямейных сустрэч і дырэктара школы Аліны Гіншт, „Пікнік” – гэта адначасова добрая нагода для рэкламы школы:

– Нарадзілася такая думка, каб раз на год сустракацца разам: бацькам, дзядулям, дзецям і нашым супрацоўнікам. Я думаю, што гэта імпрэза вельмі патрэбная. Бацькі пад канец траўня ўжо пыталіся ці будзе гэта імпрэза. Думаю, што вельмі такая прыемная ўрачыстасць  у школе і адначасова рэклама.

Чацвёрты „Сямейны пікнік” суправаджалі шматлікія гульні, паказы ды выставы. Артыстычную частку мерапрыемства ўзбагаціў выступ вучняў са школы ў Дубінах з беларускамоўнай пастаноўкай.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара