У Егіпце разбіўся расейскі пасажырскі самалёт з 224 асобамі (абноўлена)



Егіпецкія ўлады пацвердзілі, што зніклы раней з радараў расейскі пасажырскі самалёт, які рухаўся па маршруце з Шарм-Эш-Шэйха ў Санкт-Пецярбург, пацярпеў крушэнне над Сінайскім паўвостравам.

***

15:30 

Нягледзячы на ранейшыя паведамленні пра тое, што ратавальнікі чуюць галасы людзей. Associated Press паведаміла са спасылкай на егіпецкія улады, што ніхто з пасажыраў і членаў экіпажу пасажырскага авіялайнера, які разбіўся ў Егіпце, не выжыў.

***

13:30 Ратавальнікі чуюць галасы людзей з-пад абломкаў

Са спасылкай на прадстаўнікоў егіпецкай службы ратаваньня, «РИА Новости» паведамляе, што з-пад абломкаў самалёта чуваць галасы людзей.

«Каманда ратавальнікаў спрабуе дабрацца да секцыі самалёта, дзе ёсць пасажыры, мы спадзяёмся знайсці жывых пасля таго, як пачулі галасы», — паведаміў Reuters прадстаўнік ратавальных службаў.

Ратавальнікі ўжо знайшлі месца крушэння самалёта й пачалі збіраць целы загінулых людзей. Авіялайнер цалкам разбураны.

Тым часам апублікаваны спіс усіх пасажыраў рэйса Шарм-эш-Шэйх — Санкт-Пецярбург. Гэта 217 чалавек, сярод якіх 17 дзяцей, і 7 членаў экіпажу. Сярод іх 213 грамадзянаў Расеі, трое грамадзян Украіны і адзін грамадзянін Беларусі, якія вярталіся з адпачынку ў Егіпце, і 7 членаў экіпажа, таксама грамадзяне Расіі.

Паводле слоў ратавальнікаў, яны спрабуюць трапіць да секцыі самалёта, усярэдзіне якой знаходзяцца пасажыры.

***

Аэробус А-321 належыць расейскай кампаніі «Когалымавиа». На борце знаходзіліся чалавекі 224 – 217 пасажыраў і сем чальцоў экіпажу, падае Бі-Бі-Сі.

Егіпецкія медыі паведамляюць, што абломкі самалёта нібыта выяўленыя ў цэнтральным раёне Сінайскага паўвострава.

У «Росавиации» пацвердзілі страту кантакту з авіялайнерам.

«Сёння а 06:51 з Шарм-эш-Шэйху вылецеў вылет самалёт А-321 рэйс 9268 у Санкт-Пецярбург. У 07:14 пад Ларнака, па папярэдніх дадзеных, з самалётам знікла сувязь і адзнака паветранага судна знікла з экранаў радыёлакатараў. З тых часоў на сувязь яно не выходзіла, на радарах не з’яўлялася»- заявіў «Інтэрфаксу»прадстаўнік «Росавиации» Сяргей Ізвольскі.

E30430DD-AE8C-4C77-B338-782AE7E1EEB3_w640_r1_s

Інфармацыю аб крушэнні самалёта пацвярджае офіс прэм’ер-міністра Егіпту Шэрыфа Ісмаіла, паведамляе Reuters.

Медыі паведамляюць, што егіпецкі прэм’ер ўзяў пад асабісты кантроль расследаванне крушэння расейскага авіялайнера і адмяніў усе запланаваныя на сёння мерапрыемствы.

Раней паступала супярэчлівая інфармацыя аб тым, што здарылася. АгенцтваReuters першым паведаміла, што згубілася сувязць з самалётам, пазней паведаміла са спасылкай на егіпецкія авіяцыйныя ўлады, што А-321 пакінуў паветраную прастору краіны без здарэнняў.

Пазней Егіпет пацвердзіў факт крушэння самалёта.

****

Камандзір экіпажу самалёта «Кагалымавія», што разьбіўся ў Эгіпце, пасьля вылету дакладваў пра тэхнічную няспраўнасьць і рабіў запыт на зьмену маршруту. Таксама ён цягам тыдня некалькі разоў скардзіўся на непаладкі з рухавіком.

Пра эта піша «РИА Новости» са спасылкай на крыніцу ў Шарм-эш-Шэйху.

Таксама стала вядома, што перад вылетам самалёт даглядалі не егіпецкія інжынеры, а расейскія. Авіякампанія «Кагалымавія» мае свой тэхнічны персанал, што абслугоўвае лётны парк.

Гэта ня першая здарэнне з самалётамі «Кагалымавія». У 2010 годзе ў аэрапорце Мэшхед у Іране адбылася грубая пасадка самалёту, у выніку якой было зламанае шасі і адарвана хваставое апярэнне. 40 чалавек атрымалі траўмы.

У 2011 на самалёце «Кагалымавія» ў аэрапорце Сургутау ўсчаўся пажар. Загінулі тры пасажыры.

***

У сувязі з крушэннем авіялайнера ў Егіпце 1 лістапада ў Расеі абвешчаны днём жалобы.

БелсатРадыё Свабода