У Ерэване прайшла самая масавая ад пачатку выступленняў акцыя (абноўлена)



У Ерэване прайшла самая масавая з пачатку вулічных выступленняў акцыя пратэсту. На падыходах да Палацу прэзідэнта сабраліся да дзесяці тысяч дэманстрантаў.

Акцыі, якія пачыналіся пад лозунгамі супраць падвышэння тарыфаў, становяцца ўсё больш шматлікімі.

Сітуацыя ў Ерэване абвастрылася ў аўторак пасля таго, як паліцыя спрабавала разагнаць пратэстную дэманстрацыю. Затрыманыя былі амаль 240 чалавек, у выніку сутыкненняў актывістаў і праваахоўнікаў ёсць пацярпелыя з абодвух бакоў.

 Нагадаем, што ранкам 23 чэрвеня армянскія паліцыянты ўжылі сілу і вадамёты для разгону дэманстрантаў у цэнтры Еравана.

B1051706-9C03-475B-8160-AC71874E8ABC_cx0_cy3_cw0_mw1024_s_n_r1

Паліцыя пасля некалькіх «знакаў папярэджання» пачала сілай разганяць мітынгоўцаў, якія ўначы занялі вуліцу ў армянскай сталіцы, што вядзе да прэзідэнцкага палацу.

Падчас разгону на плошчы знаходзілася некалькі сотняў мітынгоўцаў і праваахоўнікі спачатку далі ім 10 хвілін, каб разысціся. Пасля гэтага, выкарыстоўваючы спецыяльную тэхніку, яны пачалі штурм пратэстуючых. Мітынгоўцаў, якія рассеяліся, сілавікі пачалі біць і затрымліваць. Зараз цэнтр Еравана практычна зачышчаны ад пратэстоўцаў. Пасля сілавога разгону акцыі пратэсту – шмат пацярпелых, асабліва жанчын, медыкі аказваюць першую медыцынскую дапамогу.

Паводле стану на вечар панядзелка гаворка ішла пра як мінімум 5000 чалавек, якія выйшлі на дэманстрацыю ў сталіцы Арменіі Ераване супраць падвышэння коштаў на электраэнэргію на 16% з 1 жніўня.

Прэзідэнт краіны Серж Саргсян заяўляў пра гатоўнасць сустрэцца з пратэстоўцамі, але толькі з невялікай групай. Калі калёна актывістаў рушыла да прэзідэнцкага палацу, дарогу ёй перакрыў кардон паліцыі. Таму людзі вырашылі проста сесці пасярод вуліцы непадалёк і застацца там на ноч.

Актывісты сцвярджалі, што акцыі супраць падвышэння коштаў на электраэнэргію праходзілі напярэдадні і ў іншых рэгіёнах Арменіі.