У Гайнаўцы адбыўся раённы адборачны выступ конкурсу “Беларуская песня”



24 выканаўцы паказалі сябе ў Гайнаўскім доме культуры ў час раённых адборачных выступаў 44-га конкурсу “Беларуская песня” для прадшколляў, пачатковых школ і гімназій.

На думку старшыні конкурснай камісіі Аліны Негерэвіч, узровень выканання беларускай песні – вельмі розны.

– Ёсць такія выканаўцы, якія вельмі добра, на высокім узроўні, выконваюць усе песні. А ёсць такія, які слабей. Але задаволеныя ўсе. Рухтуюць гэтых дзяцей – і настаўнікі са школы, і інструктары з асяродкаў культуры. Так што думаю, будзе каму затым спяваць.

12 траўня ў Доме культуры ў Бельску Падляшскім пройдуць цэнтральныя адборы конкурсу “Беларуская песня” для прадшколляў, пачатковых школ і гімназій, арганізатарам якога выступае Таварыства беларускай культуры.  Пачатак а 9-й гадзіне. 

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара