У Гайнаўцы спявалі праваслаўныя калядкі



Перад публікай Гайнаўскага дома культуры падчас конкурсных адбораў выступілі 18 калектываў з розных куткоў Беласточчыны.

cimg7396

Сярод іх была і група з Прадшколля з інтэграцыйнымі аддзеламі №3 у Бельску Падляшскім.

Пра рэпертуар калектыва распавяла яго апякунка Аліна Макацэвіч:

„Ой у полі, полі” і „Ой чы чулі браця” – гэтыя калядкі мы вучым не толькі на занятках рэлігіі, а таксама на занятках па беларускай культуры Падляшша. Дзеткі заспявалі вельмі прыгожа, думаю, што яны задаволены. Першы раз мы сюды прыехалі, я таксама вельмі задаволена.

Чарговыя конкурсныя слуханні ў Гайнаўскім доме культуры пачнуцца 11 студзеня, а 15:00 гадзіне па польскім часе.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара