У Гайнаўцы маліліся за савецкіх салдат



З ініцыятывы гайнаўскага аддзялення праваслаўнага Брацтва святых Кірыла і Мяфодзія служылася паніхіда на ваенных могілках савецкіх салдат у Гайнаўцы. “Хочам аддаць пашану людзям, якія аддалі сваё жыццё за іншых,” – тлумачыць старшыня гайнаўскага аддзялення брацтва Кацярына Чурак:

–  У нас, у Гайнаўцы, жывуць яшчэ людзі, якія перажылі гэтую вайну. І нам здаецца, што гэта наша магчымасць падзякаваць ім за тое, што яны зрабілі для нас. Такая гадавіна не можа не адбыцца. У кожнай сям’і ёсць той, хто загінуў ці ваяваў.

На гайнаўскіх могілках з ІІ Сусветнай вайны спачываюць 1239 афіцэраў ды салдат савецкага войска, якія загінулі ў час змагання супраць немцаў у Гайнаўцы ды яе наваколлі. Малітва была прымеркаваная да 70-ай гадавіны завяршэння ІІ Сусветнай вайны.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка

Фота аўтара